Быў. Ёсць. Буду

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” быў праведзены літаратурны партрэт пісьменніка пад назвай “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча.

Наведвальнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю майстра беларускага слова, з кніжна-ілюстрацыйнай выставай. Моладзь падрыхтавала і прадэкламавала ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі раней пазнаёміліся ў школе.