Быў. Ёсць. Буду.

Сёння адзначаецца 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка — Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Творчасць Уладзіміра Караткевіча прасякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха”,”Ладдзя роспачы” і сёння застаюцца любімымі і чытаемымі, не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.
Прапануем вам праверыць свае веды пра лёс і творы гэтага пісьменніка ў нашай віктарыне.