“Высакародная сіла ідэй і вобразаў у творчасці У.Караткевіча”

Аддзел абанемента запрашае на выставу “Высакародная сіла ідэй і вобразаў у творчасці У.Караткевіча”, прымеркаваную да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста.
На выставе прадстаўлены самыя вядомыя творы аўтара: аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гродне”, “Чорны замак Альшанскі”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”, зборнікі і іншыя. У творах вядомых беларускіх крытыкаў А. Верабей, Я.Гарадніцкага, А.Мальдзіса прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуюцца праблематыка і жанрава-стылістычныя асаблівасці твораў.
Уладзіміру Сямёнавічу былі падуладныя ўсе літаратурныя жанры. Яго эрудзіраванасць, патрыятызм і вялікі талент склалі трывалы падмурак для непераўзыдзеных твораў – унікальнага скарбу беларускай культуры. Яго літаратурная спадчына не губляе актуальнасці праз дзесяцігоддзі і яшчэ доўга будзе выклікаць цікавасць у чытачоў нашай бібліятэкі.