Новыя гарызонты прафесійнага развіцця

16-17 кастрычніка 2025 года на базе ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” для дырэктараў дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу адбыўся абласны семінар “Бібліятэка – погляд у будучыню праз традыцыі і навацыі”.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел Давыдзік Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела культурна-асветнай працы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Карповіч Андрэй Андрэевіч, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама, Гагарын Георгій Міхайлавіч, загадчык сектара культуры Воранаўскага райвыканкама, Кукета Ірына Міхайлаўна, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
У рамках семінара кіраўнікі бібліятэчных устаноў падзяліліся прафесійным вопытам, прадставілі паспяховыя ініцыятывы дзейнасці, пазнаёмілі з новымі методыкамі арганізацыі бібліятэчнай справы і інтэрактыўнымі праектамі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням папулярызацыі чытання сярод моладзі, укаранення сучасных тэхналогій у работу бібліятэк. Цікава прайшла займальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі. Перамогу атрымала каманда дырэктараў.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам работы Тракельскай сельскай бібліятэкі, Бастунскай сельскай бібліятэкі-клуба, Радунскай горпасялковай. Бібліятэкары падзяліліся практыкай правядзення мерапрыемстваў, арганізацыі выстаў і арганізацыяй бібліятэчнай прасторы, уключаючы краязнаўчы куток “Бастуны: мая малая радзіма”.
Усе разам наведалі музей пад адкрытым небам “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”.
Прыемным бонусам стала творчая сустрэча з пісьменнікамі – Аляксандр Майстрэнка і Тамара Кавальчук, якія супрацоўнічаюць з выдавецкім домам “Звязда”. Сваю першую кнігу “Распарадчыкі душ” прэзентаваў Аляксандр Майстрэнка. На яе старонках – багатае ўнутранае святло аўтара, ява, пераплеценая з выдумкай. А вось Тамара Кавальчук асаблівае месца ў творчасці адводзіць дзіцячай літаратуры.
У завяршэнні семінара Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага падвяла яго вынікі, падкрэсліўшы, што семінар аказаўся паспяховым. Атрыманыя веды дапамогуць бібліятэкам палепшыць сваю дзейнасць і павысяць якасць абслугоўвання карыстальнікаў.