Даследчык музыкі Вольга Дадзіёмава

У гэтым годзе свой 70-гадовы юбілей адзначыла Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, якая ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Вольга Уладзіміраўна прысвяціла ўсё сваё жыццё вывучэнню музычнай культуры Беларусі. Яна – аўтар больш чым 300 навуковых прац, сярод якіх 5 манаграфій, 17 падручнікаў і хрэстаматый, якія даўно ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага музыказнаўства. Яе даследаванні ахопліваюць найважнейшыя праблемы гісторыі беларускага мастацтва – ад аналізу кампазітарскіх тэхнік, інтэрпрэтацыі музычных тэкстаў да асэнсавання культурнага кантэксту эпох.

Апроч навуковай дзейнасці, яна вядома як і таленавіты педагог. Доўгі час Вольга Дадзіёмава працавала ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і была загадчыцай кафедры беларускай музыкі (2005–2017). Для ўсіх вучняў яна з’яўляецца прыкладам найвышэйшага прафесіяналізму і адданасці мастацтву.

Пазнаёміцца з працамі Вольгі Дадзіёмавай запрашаем у аддзел мастацтва. Кнігі «Нарысы гісторыі музычнай культуры», «Музыкальная культура Беларуси: историческая судьба и творческие связи», «Музыкальная культура городов Белорусии в XVIII веке» раскажуць пра музычную гісторыю нашай краіны.

Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Тэл.: 62-03-12.