Яе Вялікасць Электрычнасць

У дзіцячым аддзеле хлопчыкі і дзяўчынкі гімназіі №10 сталі ўдзельнікамі пазнавальнага занятку, прысвечанага “Яе Вялікасці Электрычнасці”.

З улікам узроставых асаблівасцей бібліятэкары расказалі дзецям аб тым, што такое электрычнасць і як бяспечна абыходзіцца з электрапрыборамі.

Дзеці пазнаёміліся з лабараторыяй “Навакольны свет” і сталі ўдзельнікамі эксперыменту “Зялёная энергія”.

Рабяты пазналі пра гісторыю ўзнікнення электрычнасці, вынаходстве лямпачкі. Але больш за ўсё юным чытачам запомніліся доследы са статычнай электрычнасцю.

Разам школьнікі разгадалі загадкі аб хатніх памагатых – электрычных прыборах. Ілюстраваныя выданні сталі працягам знаёмства з тэмай мерапрыемства, відамі электрычнага транспарту, правіламі электразберажэння.