Адзінства народа – сіла краіны!

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Да гэтай знамянальнай даты ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Старонкі гісторыі нашай Айчыны” для навучэнцаў Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Белкаапсаюза.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якія падзеі сталі асновай для святкавання Дня народнага адзінства, аб традыцыях, сімвалах і славутасцях Беларусі. Юныя патрыёты раскрылі паняцці “адзінства”, “радзіма”, “сяброўства” і я праверылі свае веды, прыняўшы ўдзел у віктарыне. Падчас мерапрыемстваў прагучалі вядомыя песні і вершы пра Беларусь, былі прагледжаны відэаролікі.
Мерапрыемства дазволіла кожнаму навучэнцу адчуваць сябе часткай вялікай сям’і — беларускага народа, адчуць адзінства са сваімі сябрамі, роднымі, са сваёй краінай.
Запрашаем у аддзел мастацтва: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынская). Тэл.: 62-03-12.