Літаратура – духоўнае сэрца мовы

Гродзеншчына актыўна рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства, урачыстыя мерапрыемствы ў межах якога пройдуць 6-7 верасня ў Лідзе.

Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з’яўляецца неад’емнай часткай гэтага свята, і сёння з калектывам абласной бібліятэкі сустрэліся галоўныя прадстаўнікі экспедыцыі: Спрынчан Вадзім Браніслававіч, паэт, член Саюза пісьменнікаў; Лабада Аляксандр Міхайлавіч, журналіст, фотамастак; Шаладонаў Ігар Міхайлавіч, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык – літаратурны крытык, паэт, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Госці знаёмілі супрацоўнікаў бібліятэкі з цікавымі аспектамі сваёй працы, якая непасрэдна звязана са служэннем слову і культуры, распавядалі аб значэнні і важнасці Дня беларускага пісьменства для культурнай і літаратурнай спадчыны Беларусі.

І як падкрэсліў Ігар Шаладонаў: «Літаратура – духоўнае сэрца мовы, вышэйшае дасягненне, якое можна данесці грамадству».