Навінкі краязнаўчай літаратуры

Аддзел даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы прадстаўляе відэаагляд “Новая краязнаўчая літаратура”. У ім прадстаўлены кнігі гродзенскіх аўтараў: Вольгі Русілкі, Ірыны Салата, Тамары Мазур, якія адрасаваны тым, каго цікавіць духоўны свет сучасніка і родная мова.

У відэааглядзе прапануецца і літаратура, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Кніга  пра беларускую аперацыю “Баграціён”, у ходзе якой была вызвалена тэрыторыя Гродзенскай вобласці. А ў зборнік  “Памяти вечный огонь” увайшлі вершы, апавяданні, успаміны пра Вялікую Айчынную вайну.

За навінкамі літаратуры запрашаем у аддзел даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Тэлефон для даведак: 71-89-54.