Прапануем прачытаць

Фонд нашай бібліятэкі папоўніла кніга «Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа» — адна з самых папулярных навінак на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ад вядомага аўтарытэтнага аўтара, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка.

Гэта кніга аб нашай этнічнай і нацыянальнай тоеснасці, гісторыі нашага самаўсведамлення, нашай адметнасці. Нараджэнне любой нацыі заўсёды суправаджаецца з’яўленнем гістарычнай міфалогіі ці стварэннем такога варыянта гісторыі, у якім у якасці асноўнага суб’екта даследавання паказваецца гісторыя ўласнага народа. У нацыянальна-вызначанай версіі гісторыі заўсёды ёсць свая ўнутраная логіка, свая іерархія асноўных прыярытэтаў і вартасцей. На этапе станаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці новая нацыянальная гістарыяграфія заўсёды мае палітызаваны і міфалагізаваны характар. Гісторык з вучонага ператвараецца ў нацыянальнага ідэолага, з-пад пяра якога вымалёўваецца гістарычная традыцыя, уваскрашаецца пантэон нацыянальных герояў, якім супрацьстаяць адвечныя ворагі. Пра людзей, якія стваралі гэты пантэон, змагаліся за беларускую адметнасць, гэта кніга.

Кожны раздзел выдання, які адлюстроўвае той ці іншы этап развіцця тэрыторыі нашай Радзімы, змяшчае не толькі цікавыя факты жыцця нашых продкаў, але і адрозніваецца багатым наглядным матэрыялам.

Кніга будзе цікава шырокаму колу чытачоў.

Запрашаем Вас пазнаёміцца з прадстаўленым выданнем у сектары бібліяграфічнага апісання дакументаў аддзела даведачна-інфармацыйнай і краязнаўчай работы. Наш адрас: вул. Карбышава, 17.