«Пяём табе хвалу заўжды, наш Гродна!»

Гэты вершаваны радок Пятра Купы даў назву выставе малюнкаў выхаванцаў дзіцячага садка №35 да Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выстава ў дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі – гэта выдатная магчымасць для юных мастакоў выказаць свае пачуцці і думкі аб міры, свеце без вайны, значнасці свабоды і любові да роднага горада.
Тэматыка выставы ахоплівае розныя аспекты жыцця Гродна: ад гістарычных падзей, звязаных з вызваленнем горада, да сучасных уяўленняў.
Удзельнікі выставы − дашкольнікі: Савіцкі Міхаіл, Чорная Ірына, Ключнік Максім, Глод Міхаіл, Пархуцік Багдан, Снітко Максім, Гаўронік Аліса, Мельнікаў Уладзімір, Фіялкоўскі Багдан, Ядкоўская Караліна, Снітко Цімафей, Ракевіч Анастасія, Мельнікаў Арцемій, Клейн Давід, Марыніна Аляксандра. Кожны юны мастак разам з бацькамі і педагогамі ўклаў у сваю работу часцінку сваёй душы. Малюнкі і калажы напоўнены яркімі колерамі і эмоцыямі, што стварае атмасферу надзеі і аптымізму.
Завітайце ў дзіцячы аддзел, каб убачыць свет вачыма дзяцей і адзначыць разам з намі гэты важны дзень!