У пошуках папараць-кветкі

Папараць-кветка − у беларускай міфалогіі чароўная расліна, якая надавала чалавеку магічныя якасці: ён пачынаў разумець мову жывёл і дрэў, бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы, лячыць людзей ад розных хвароб і нават ведаць будучыню.
“Кніжны дэсант” дзіцячага аддзела на чале з Надзейкай-чарадзейкай завітаў у госці выхаванцаў дзіцячага сада №65.
Дашкалята, дзякуючы літаратурна-гульнёвай праграме “У пошуках папараць-кветкі”, змаглі акунуцца ў таямнічую атмасферу Купалля, з якім звязана шмат легенд і паданняў.
Удзельнікі сустрэчы адправіліся ў незвычайнае падарожжа за чароўнай кветкай і змаглі праявіць свае веды, кемлівасць і знаходлівасць: разам упрыгожвалі бярозку стужкамі, вадзілі карагоды, гулялі з русалкамі, “працавалі” ваданосамі, танцавалі і разгадвалі загадкі. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні, дзеці здолелі знайсці запаветную кветку, каб споўнілася самае запаветнае жаданне.
ЛЕГА-канструяванне дазволіла стварыць і асабістую папараць-кветку, і ўвасобіць мару.