Паэт свайго часу

Сёння адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка, паэта, перакладчыка, драматурга і публіцыста Пятруся Броўкі. Ён — сын складанай эпохі, што ўвабрала ў сябе стваральныя і разбуральныя пачаткі, вучыла верыць у нерэальнае, утапічнае, а затым — расчароўвацца ў ім. Гэта была эпоха, калі ад народа замоўчвалася злачыннасць улады, калі чалавека спрабавалі ператварыць у паслухмяны вінцік дзяржавы.
За кнігі паэзіі і прозу Пятрусь Броўка быў неаднаразова ўшанаваны літаратурнымі прэміямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі. У 1966 годзе яму было прысвоена ганаровае званне народнага паэта БССР.
Давайце праверым вашыя веды аб П. Броўке з дапамогай нашай віктарыны.