Прафесійны дыялог бібліятэкараў

Распачаў работу  абласны семінар “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы”. У абласной бібліятэцы сабралася бібліятэчная супольнасць, каб абмеркаваць новыя накірункі па папулярызацыі кнігі і чытання.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і абласной установы, загадчыкі аддзелаў маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы раённых/гарадской цэнтральнай бібліятэк рэгіёна.

Падчас семінара адбудзецца прафесійны дыялог аб перспектывах і ролі бібліятэчнай справы як у краіне, так і ў Прынямонні.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падзеляцца сваім вопытам аб навуковай дзейнасці, складання метадычных распрацовак, алічбоўкі друкаваных дакументаў і патрыятычнага выхавання па сродкам экскурсійнай дзейнасці.

У другой палове дня ўдзельнікі наведаюць бібліятэчныя ўстановы г. Гродна.