Навінкі беларускага фальклору

Беларускі фальклор – найважнейшая частка нацыянальнай народнай культуры, якая аб’ядноўвае паэтычнае, музычнае, драматычнае, харэаграфічнае мастацтва. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменства, народ выказваў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Яны перадаваліся на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго існавання, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. У іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі аптымізм. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці абапіраецца на яе.
Мы прапануем зірнуць на кніжныя навінкі, якія бліжэй пазнаёмяць вас з народнай творчасцю. Усе гэтыя кнігі можна знайсці ў аддзелах абласной бібліятэкі.