Музыка сэрца

На гэтым тыдні свой 85-гадовы юбілей адзначае выдатны майстар песні, народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок. Ён праславіўся як аўтар музыкі да хітоў, якія папоўнілі дыскаграфію Эдуарда Хіля, ансамбляў «Песняры» і «Верасы».
Кожная мелодыя Эдуарда Ханка на слыху ў мільёнаў людзей. «Потолок ледяной», «Малиновка», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Здравствуй, чужая милая», «А я лягу-прылягу», «То ли ещё будет», «Реченька туманная», «Давай поговорим»… Гэтыя і дзясяткі іншых папулярных шлягераў настолькі трывала ўвайшлі ў наш побыт, што сталі сапраўды народнымі. Яны гучалі ў фільмах і мультфільмах, іх выконвалі зоркі савецкай эстрады – Марыя Пахоменка, Юрый Багацікаў, Эдуард Хіль, ВІА «Песняры», «Сябры», «Верасы» і многія іншыя папулярныя артысты.
Эдуард Ханок заўсёды вельмі артыстычна і з гумарам выконвае свае песні, чым нязменна захапляе гледачоў і зрывае гром апладысментаў. Але між тым, артыст называе сябе ў першую чаргу стваральнікам тэорыі творчых хваль і ўжо потым – кампазітарам.
Запрашаем пазнаёміцца з творчасцю беларускага кампазітара-песенніка ў аддзел мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25.