Знаўцаў роднай мовы можна вызначыць у абласной бібліятэцы

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
Скарбонку беларускай мовы раскрывалі навучэнцы 1-3 класаў сярэдняй школы №28 імя В.Д. Сакалоўскага ў абласной бібліятэцы імя Я.Карскага падчас інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы”.
Юныя наведвальнікі паспаборнічалі ў перакладанні слоў, даведаліся хто такі “хрушч” і што такое “поплаў”, выпраўлялі памылкі ў жартах і разгадвалі загадкі на хуткасць.
А калі і вы захочаце паспаборнічаць у веданні беларускай мовы – запрашаем на інтэлектуальную гульню.
Запіс на мерапрыемства па тэлефоне: 71-89-53.