З любоўю да Беларусі

На кніжным праглядзе літаратуры “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”, арганізаваным у аддзеле абанемента ў рамках цыкла «Империя НеПрочитаннах книг», прадстаўлены шэраг мастацкіх і галіновых выданняў на рускай і беларускай мовах. Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная – такой бачыцца Беларусь праз шчырыя пачуцці прызнаных і новых аўтараў экспанаваных твораў.

Кожная кніга дэманструе ўнікальнасць нашай культурнай спадчыны (напрыклад, “Тепло поздней осени” Прыгодзіч З., “Паразумецца з ветрам” Казлоў А., “Лес і чалавек” Ненадавец А.М., “Святыя  крыніцы Беларусі” Лобач У., “Велікія і славутыя людзі беларускай зямлі”).

Наведвальнікі бібліятэкі, як чытачы-аматары, так і эксперты ў пэўнай галіне ведаў, змогуць знайсці для сябе карысную і цікавую кнігу.

Запрашаем у аддзел абанемента: вул. Карбышава, 17, каб. 201.