Запрашаем на свята паэзіі!

Сапраўднае свята паэзіі «Дзіўная музыка слоў», дзе літаратурнае слова гучыць, як мелодыя душы, адбудзецца ў абласной бібліятэцы.
28 сакавіка ў 15.00 запрашаем на літаратурны вечар, напоўнены лірыкай і музыкай у выкананні пісьменнікаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтага цудоўнага свята, дзе слова, як ніколі раней, злучыць нас у адну вялікую сям’ю аматараў паэзіі.
Няхай кожны адчуе тую самую дзіўную музыку слоў, якая напаўняе жыццё сэнсам і прыгажосцю.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17 (2 паверх).
Даведкі па тэлефоне: 71-89-41.