Літаратура актуальная, запатрабаваная

У розных сферах жыцця — палітычнай, адукацыйнай, сацыяльна-эканамічнай, экалагічнай, культурна-асветніцкай важную ролю выконвае сацыяльна значная літаратура, якая прывівае любоў да роднай культуры, да роднага слова, да роднай літаратуры.
У аддзеле абанемента арганізавана выстава “Літаратура актуальная, запатрабаваная” з цыкла “Роднае Годнае: сацыяльна значныя выданні”.
Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з новымі выданнямі і ўжо дастаткова вядомымі энцыклапедыямі і навукова-папулярнымі творамі, мастацкай літаратурай і навінкамі краязнаўчай, гістарычнай, грамадска-культурнай накіраванасці: “Нязломны: Аляксей Талай” В. С. Сцяцко, “Трудные дороги жизни” Н. И., Чергинца, “Імёны ў кантэксце эпох” М. А. Карпечанкі, “Знаем, гордимся!: известные люди Беларуси в портретах и очерках” И. В.Овсепьяна і многія іншыя.
Літаратура спалучае веданне сваёй гісторыі, культуры, мінулага нашага народа, аб сучаснай Беларусі. Вельмі карыснай будзе серыя “Я ганаруся!”/ “Я горжусь!” (на рускай і беларускай мовах). Невялічкія па фармаце выданні ў займальнай форме знаёмяць чытачоў з прыродай і славутасцямі Беларусі, яе гераічным мінулым і сучаснымі дасягненнямі, распавядаюць аб дзяржаўных сімвалах і іх элементах. Кнігі серыі выхоўваюць патрыятызм, гонар за родную краіну, аздоблены маляўнічымі ілюстрацыямі і ўтрымліваюць развіццёвыя заданні. Ва ўсіх кнігах размешчаны QR-коды з выхадам на аўдыёверсіі тэкстаў, дзякуючы чаму можна адначасова слухаць тэкст і сачыць вачыма за радкамі кнігі.
Адна з навінак – альбом вядомага беларускага фотажурналіста Анатоля Кляшчука, апошні прыжыццёвы зборнік фотаздымкаў, над якім ён працаваў асабіста (Кляшчук, А. В. “Беларусь. Зямля пад белымі крыламі [Выяўленчы матэрыял] = Беларусь. Земля под белыми крыльями = Belarus. The land under white wings: [фотаальбом]”), неаднаразова выдадзены на трох мовах.
З сацыяльна значнымі выданнямі запрашаем пазнаёміцца ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, каб. 201.