Юбіляры сакавіка

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Крупы Анатоля Леанідавіча (нар. у 1955 г., в.Мастаўляны Лідскага раёна), беларускага педагога, краязнаўца, музеязнаўца, стваральніка і кіраўніка Бердаўскага народнага гісторыка-краязнаўчага музея на Лідчыне.


3 – 40 гадоў з дня нараджэння Сяргеевай Таццяны Уладзіміраўны (нар. у 1985 г.), галоўнага рэдактара ​​абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”.


4 – 75 гадоў з дня нараджэння Жураўлёвай Наталлі Барысаўны (нар. у 1950 г.), беларускага культуролага, педагога. У 1984-1995 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1995 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


5 – 130 гадоў з дня нараджэння Кавалені Аляксандра Дзмітрыевіча (1895, в.Кашанцы Бераставіцкага раёна – 1937), беларускага археолага. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915). Працаваў над археалагічнай картай Беларусі.


6 – 100 гадоў з дня нараджэння Бойкі Юрыя Рыгоравіча (1925 – 2004), доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1961 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


7 – 140 гадоў з дня нараджэння Бярдзяева Валерыяна (1885, Гродна – 1956), сусветнавядомага дырыжора, музычнага педагога, прафесара.


8 – 90 гадоў з дня нараджэння Дзесяціка Івана Іванавіча (нар. у 1935 г., Свіслач), беларускага біёлага.


8 – 80 гадоў з дня нараджэння Гройсман (Ходаш) Сафіі (нар. у 1945 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), вядомага парфумера, хіміка, лаўрэата міжнародных конкурсаў парфумернай індустрыі. Працавала з сусветна вядомымі брэндамі.


9 – 80 гадоў з дня нараджэння Кірвеля Чэслава Станіслававіча (нар. у 1945 г., в.Мякішы Шчучынскага раёна), беларускага філосафа, педагога, доктара філасофскіх навук, прафесара, сапраўднага члена Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1980 г працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


12 – 105 гадоў з часу заснавання УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (1920).


13 – 60 гадоў з дня нараджэння Пацюпы Юрыя Віктаравіча (нар. у 1965 г.), беларускага паэта, празаіка, мовазнаўца, крытыка, культуролага. З 1992 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


18 – 90 гадоў з дня нараджэння Булыкі Аляксандра Мікалаевіча (нар. у 1935 г., в.Селішча Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).


19 – 130 гадоў з дня нараджэння Грыба Тамаша Тамашавіча (1895, в.Паляны Астравецкага раёна – 1938), беларускага палітычнага і культурнага дзеяча, публіцыста, доктара філасофіі.


19 – 80 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Віктара Міхайлавіча (нар. у 1945 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка адукацыі.


20 – 130 гадоў з дня нараджэння Калолы Праскоўі Лазараўны        (1895, в.Падкасоўе Навагрудскага раёна – 1976), работніка сельскай гаспадаркі, ільнавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1949). У 1949-1970 гг. працавала ў калгасе імя Леніна Навагрудскага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна.


21 – 90 гадоў з дня нараджэння Філарэта (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч; 1935 – 2021), беларускага праваслаўнага дзеяча, мітрапаліта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера шматлікіх ордэнаў Праваслаўнай Царквы, ордэна Айчыны III ступені, ордэна Ф. Скарыны, ордэна Дружбы народаў, ордэна Пашаны. У 1994-1996 гг. кіраваў Гродзенскай епархіяй. У 1992-2013 гг. – свяшчэнна-архімандрыт Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.


22 – 120 гадоў з дня нараджэння Жолудзева Віктара Рыгоравіча (1905 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944), генерал-маёра.


22 – 60 гадоў з дня нараджэння Куляшовай Алены Міхайлаўны (нар. у 1965 г., г.п.Рось Ваўкавыскага раёна), беларускай спартсменкі (лёгкая атлетыка, сямібор’е, армрэстлінг), майстра спорту СССР, майстра спорту Беларусі міжнароднага класа, сярэбранага прызёра чэмпіянату свету (1998), бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы (1996).


23 – 160 гадоў з дня нараджэння Старога Уласа (сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 1865 – 1939), беларускага пісьменніка (паэт, празаік), фалькларыста. У 1914 г. жыў у в.Варняны на Астравеччыне.


24 – 70 гадоў з дня нараджэння Мішчанкі Сяргея Пятровіча (нар. у 1955 г.), беларускага і расійскага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1989 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


25 – 50 гадоў з дня нараджэння Журуна Андрэя Іванавіча (нар. у 1975 г.),  дырэктара Завода жалезабетонных канструкцый адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднапрамбуд”.


25 – 90 гадоў з дня нараджэння Рагулі Аляксея Уладзіміравіча (нар. у 1935 г., в.Сенна Навагрудскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, культуролага, педагога, прафесара.


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Ядзешкі Івана Іванавіча (нар. у 1945 г., в.Сцяцкі Гродзенскага раёна), спартсмена і трэнера (баскетбол), чэмпіёна XX летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен), бронзавага прызёра XXI летніх Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), чэмпіёна свету (1974), Еўропы (1971), заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Расіі і СССР. Узнагароджаны ордэнамі Пашаны і “Знак Пашаны”.


27 – 50 гадоў з дня нараджэння Янушка Андрэя Вячаслававіча (нар. у 1975 г.), кандыдата медыцынскіх навук, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр”.


29 – 110 гадоў з дня нараджэння Мірончыка Уладзіміра Юстынавіча (1915 – 1990), беларускага медыка-хірурга, заслужанага ўрача Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы (1969). З 1946 г. жыў і працаваў у Гродне. У 1950-1984 гг. – галоўны ўрач 1-й клінічнай бальніцы Гродна, адначасова ў 1959-1984 гг. выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


29 – 90 гадоў з дня нараджэння Загорскага Браніслава Іпалітавіча (нар. у 1935 г., в.Жупраны Ашмянскага раёна – ?), беларускага гісторыка, педагога.


31 – 80 гадоў з часу арганізацыі Гродзенскага ўчастка Рэспубліканскага Унітарнага Днепра-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў “Белводшлях” (1945).