Чараўнік слова з Ушачаў

Пра такіх паэтаў гавораць, што яны маюць талент з ласкі Божай.
Чарговае паседжанне клуба “Літаратурныя чацвяргі” было прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння аднаго з вядомых сучасных майстроў слова, вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна.
У 1992 годзе Рыгору Іванавічу было прысуджана ганаровае званне народнага паэта Беларусі. Яго актыўная рознабаковая пісьменніцкая і грамадская праца адзначана ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», медалём Ф. Скарыны і іншымі ўзнагародамі.
Свой пісьменніцкі і грамадзянскі абавязак Барадулін бачыў у тым, каб дапамагчы людзям знайсці згоду паміж сабой, каб яго народ жыў шчасліва, а любая Беларусь была прыгожым і адметным краем у гарманічна ўпарадкаваным свеце.