Смак беларускай мовы!

Інтэрактыўна-гастранамічны час “Беларуская кухня” падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі сектара захоўвання асноўнага фонду для закаханых у беларускую мову. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы сярэдніх школ і прадстаўнікі сацыяльна-неабароненай катэгорыі грамадзян.
І дарослыя, і малодшыя з вялікім задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы на беларускую мову і нават патанцавалі, прыпяваючы па-беларуску песню “Бульба – гэта супер-клас”. Напрыканцы мерапрыемстваў усіх удзельнікаў чакаў прыемны пачастунак – беларускія наліснікі.
Прысутныя згадзіліся з тым, што ведаць беларускую мову – гэта вельмі цікава, займальна і смачна.
Вось такі ён – смак беларускай мовы!