Гучныя чытанні дзецям – “Родная мова, цудоўная мова”

Не засталіся ў баку ад святкавання Дня роднай мовы і супрацоўнікі юнацкага аддзела. Беларускую мову вывучаюць, пачынаючы з дзіцячага сада, менавіта таму акцэнт быў зроблены на дашкольнікаў.

Прайшлі гучныя чытанні для выхаванцаў дзіцячага сада №51. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра ветлівыя словы роднай мовы, пра яе адметнасці. Дзеці з цікавасцю разгадвалі загадкі, збіралі пазлы, пазнаёміліся з літарай “Ў” і размалявалі яе на свой густ.

А мы працягваем знаёміць з асаблівасцямі роднай мовы і літаратуры.