Які гэта цуд – мова мая родная

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”, – такі запавет пакінуў нам класік беларускай літаратуры Якуб Колас.
Да Дня роднай мовы ў юнацкім аддзеле на працягу тыдня праходзяць тэматычныя выставы і слайд-гадзіны “Які гэта цуд – мова мая родная!”, якія наведалі навучэнцы школ і гімназій горада. На мерапрыемствах супрацоўнікі і ўдзельнікі чыталі ўслых вершы беларускіх класікаў, слухалі песні і размаўлялі на роднай мове.
Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. І кожны грамадзянін нашай краіны павінен ведаць аб гэтым. Трэба з павагай ставіцца да ўсіх моў свету, не толькі да сваёй роднай, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія яго трымаюць.
Чакаем вас на мерапрыемствах юнацкага аддзела по адрасе: вул. Ажэшкі, 17.