“Беларусь літаратурная” прадстаўлена ў абласной бібліятэцы

Чарговая тэматычная кніжная выстава цыкла “Империя неПрочитанных книг” прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. На праглядзе “Беларусь літаратурная” ўвазе наведвальнікаў у аддзеле абанемента прапанаваны кнігі на роднай мове.

Выстава мае некалькі раздзелаў. Першы – “Літаратурныя арыенціры” экспануе творы, якія сфарміравалі айчынную літаратуру. Гэта не толькі мастацкія, але і галіновыя выданні (“Імёны ў кантэксце эпох” Карпечанка М., “Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач, “З рога ўсяго многа” і інш.).

Разам з кнігамі з займальнымі аповедамі раздзела “Гістарычны раман” магчыма апынуцца ў розных гістарычных перыядах (“Назаві сына Канстанцінам” Дайнека Л., “Крыж княжны Прадславы” і “Замкавая гара” Аляшкевіча А. і інш.) Цікавыя сюжэты выклікаюць мацнейшыя эмацыйныя рэакцыі і суперажыванні персанажам.

Наступны раздзел “Беларуская паэзія” дазваляе атрымаць невымоўную асалоду вытанчанымі радкамі творцаў, якія зараджаюць натхненнем. Гэта зборнікі вершаў Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Раісы Баравіковай і інш.

І менавіта раздзел “Ад класікаў да сучаснікаў” дапамагае прасачыць развіццё літаратурных стылей і плыней, якія аб’ядноўваюць мінулае і сучаснае (“Вочы і сон” Марчука Г., “А на беразе тым…” Хвалей Я., “Птушкі і гнёзды” Брыля Я., “На ростанях” Коласа Я. і інш.). Акрамя таго, чытачы знойдуць біяграфічныя нарысы пра выбітных дзеячаў навукі, культуры і мастацтва.

Дакрануцца да захапляльнага свету кніг на роднай мове можна на выставе “Беларусь літаратурная” ў аддзеле абанемента (вул. Карбышава, 17, пак. 201).