Бібліятэкі рэгіёна запрашаюць на свята РОДНАЙ МОВЫ!

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ва ўсіх публічных бібліятэках Гродзенскага рэгіёна пачынаецца серыя святочных мерапрыемстваў.
Установы запрашаюць далучыцца да займальных і пазнавальных падзей, прысвечаных захаванню і папулярызацыі нашай роднай беларускай мовы. Прысутных чакаюць тэматычныя кніжныя экспазіцыі і агляды літаратуры, інтэрактыўныя віктарыны, моўныя гульні і конкурсы для дзяцей і дарослых, творчыя майстар-класы і г.д.
Больш падрабязна пазнаёміцца з рэпертуарам мерапрыемстваў можна на сайтах бібліятэк. Сачыце за анонсамі і збірайцеся разам з сем’ямі і сябрамі!
Святочныя імпрэзы стануць выдатнай нагодай для кожнага з нас для ўсведамлення каштоўнасці і прыгажосці роднай мовы!
Чакаем вас у бібліятэках Прынёмання!