«2025 секунд громкого чтения»

Гучныя чытанні твораў беларускіх аўтараў адбыліся ў юнацкім аддзеле да Сусветнага дня чытання ўслых. Вучні сярэдняй школы № 38 прынялі ўдзел у кніжным марафоне, выразна чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, М. Багдановіча і інш.
Вусныя формы аповеда былі самым першым спосабам захавання чалавечых ведаў і перадаваліся яны багатай і яскравай мовай, што спрыяла лепшаму іх запамінанню. Сусветны дзень чытання ўслых дапамагае нам вярнуць гэтую традыцыю – выразна і красамоўна перадаваць інфармацыю адзін аднаму, прыгожа размаўляць і, адначасова, папулярызаваць пісьменнасць.
Карысць чытання ўслых цяжка пераацаніць, бо яно вучыць нас сістэматычна чытаць, адгукацца на прачытанае і творча мысліць, развівае памяць і ўзбагачае слоўнікавы запас, паляпшае дыкцыю і павялічвае ўзровень пісьменнасці. Вядома, што чытанне ўслых спрыяе развіццю прыгожай мовы і павышае граматнасць асобы. Але самае галоўнае – чытанне ўслых вучыць нас любіць кнігі!