Ад апавядання да рамана

Сёння спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння Івана Якаўлевіча Навуменка.
Iвaн Якaўлeвiч адносіўся да таго пакалення, чыё юнацтва было апалена вайною. Творы І. Навуменкі грунтуюцца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным, у іх прасочваецца лёс пакалення аднагодкаў аўтара. Яны вылучаюцца мяккім лірызмам, майстэрствам выкарыстання мастацкай дэталі, лёгкім гумарам, глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет герояў. Ён стварыў адметны вобраз-тып семнаццацігадовага юнака, які сустракаецца з жорсткімі жыццёвымі выпрабаваннямі і, нягледзячы на супярэчнасці лёсу, захоўвае рамантычны, часам наіўна-рамантычны погляд на рэчаіснасць.
Прапануем вам праверыць свае веды пра лёс і творы гэтага пісьменніка ў нашай віктарыне.