Падводзім вынікі – плануем заўтра

Падвядзенне вынікаў работы за 2024 год прайшло ў абласной бібліятэцы.

З дакладам, дзе была прааналізавала работа кожнага структурнага падраздзялення, выступіла дырэктар установы Марына Эдвардаўна Ігнатовіч.

Аб сацыякультурнай дзейнасці аддзела мастацтва расказала прысутным загадчык – Аксана Жук, а пра цікавыя моманты і атрыманы вопыт ад рэалізацыі праекта «Б.І.К. – Бібліятэка. Інклюзія. Культура» распавяла Ірына Мазоль – загадчык сектара арганізацыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дзіцячага аддзела.

Удзел у мерапрыемстве прыняла Алена Віктараўна Клімовіч – начальнік упраўлення культуры аблвыканкама, якая падкрэсліла працавітасць і ідэйнасць бібліятэкараў, а таксама ўнесла прапановы ў работу ўстановы на 2025 год.

Прыемным момантам паседжання стала адзначэнне лепшых супрацоўнікаў бібліятэкі па выніках 2024 года. Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана Стурэйка Жана Міхайлаўна загадчык аддзела выданняў на замежных мовах.