Новыя аўтары, цікавыя кнігі

На працягу 2025 года ў аддзеле абанемента наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з выставамі-праглядамі літаратуры цыкла «Империя неПрочитанных книг», дзе будзе дэманстравацца літаратура розных жанраў, аб’яднаная адзінай тэмай у межах пэўных арганізаваных кніжных выстаў. Мэта праглядаў – знаёмства наведвальнікаў з існуючым станам сучаснага кнігавыдавецтва.
Запрашаем усіх аматараў чытання наведаць выставу-прагляд «Новыя аўтары, цікавыя кнігі», якая з’яўляецца першай з цыкла «Империя неПрочитанных книг» і прапануе мікс выданняў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры. Сярод прадстаўленых кніг кожны наведвальнік зможа знайсці выданне па свайму густу: Карлюкевіч А. «Пуцявінамі зорак» аб ураджэнцах Беларусі ў блізкім памежжы; Смірнова-Росет А. «Воспоминания», дзе фрэйліна рускага імператарскага двара дзеліцца ўспамінамі аб знакамітых сучасніках, у тым ліку аб Пушкіне і Жукоўскім; Макаранка С. «От Брестской крепости к олимпийской вершине» – успаміны першага ў гісторыі беларускага спорту алімпійскага чэмпіёна аб сваім жыццёвым шляху; Рапенкова М. «Портреты современных турецких писателей» з творчымі біяграфіямі; «Зоопарк в твоей голове», куды ўвайшлі артыкулы папулярных псіхолагаў (М. Лабкоўскі, В. Прымачэнка, Т. Мужыцкая, В. Берг і інш.), а таксама шмат-шмат іншых цікавых кніг.
Чакаем у аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2-гі паверх, пак. № 201.