З усмешкай праз творчасць Васіля Шырко

Верасень у ДУК “Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага” распачаўся з цікавай творчай сустрэчы з беларускім пісьменнікам, Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, членам Саюз пісьменнікаў Беларусі, заснавальнікам літаратурна-мастацкага часопіса Саюзнай дзяржавы “Белая Вежа” – Васілём Аляксандравічам Шырко.

Пачынаў пісьменнік свой літаратурны шлях з паэзіі, а прызнанне атрымаў як празаік, публіцыст. Творчасць Васіля Шырко налічвае больш за 40 кніг для дарослых і дзяцей, а каларытная беларуская мова – асаблівая адметнасць яго твораў. З іскрынкай гумару пісьменнік адказваў на пытанні прысутных, апавядаючы пра гісторыі напісання сваіх твораў.

Самай цікавай і сваёй лепшай кнігай Васіль Шырко лічыць казкі “Дзед Манюкін і ўнукі”, якімі захапляюцца і дзеці, і дарослыя. Менавіта гэту кнігу са сваім аўтографам Васіль Аляксандравіч падараваў абласной бібліятэцы.