Прымаем віншаванні с прафесійным святам!

Самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з надыходзячым святам ужо дасылаюць у галоўную кніжніцу горада нашы ўдзячныя чытачы і партнёры. Словы падзякі ў адрас бібліятэкараў накіравалі сябры-пісьменнікі з Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, без якіх не праходзіць ні адна літаратурная сустрэча, а таксама Гродзенскі гарадскі Савет ветэранаў, разам з якім абласная бібліятэка паспяхова рэалізавала шэраг патрыятычных праектаў.