Віншуем лепшых у прафесіі!

Напярэдадні Дня бібліятэк лепшыя супрацоўнікі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі.

Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ў вобласці ўзнагароджана Лемяноўская Ірына Казіміраўна – вучоны сакратар бібліятэкі.

Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў горада на месцы іх працы адзначана Сяляўка Святлана Іванаўна – бібліятэкар І катэгорыі аддзела абанемента.

Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую, добрасумленную працу, значны ўклад у захаванне краязнаўчай інфармацыі атрымала Кучынская Алена Віктараўна – загадчык аддзела даведча-інфармацыйнай і краязнаўчай работы.

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначаны за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці бібліятэкі Пятровіч Ян Дзмітрыевіч – адміністратар сістэмны 2 катэгорыі аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Падзяку Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за актыўны ўдзел у рабоце прафсаюза бібліятэкі атрымала Блажукевіч Віялета Генрыхаўна – стораж 2 разраду.

Ганарымся і віншуем з узнагародамі!