“Найбагацейшая спадчына беларусаў”

За шматлікія стагоддзі наш таленавіты народ стварыў найбагацейшую спадчыну – безліч цудоўных казак, загадак, прыказак, песень, легенд, жартаў. Народная творчасць – чароўная і мудрая кніга. Пяшчотныя, светлыя яе старонкі з мілагучнымі калыханкамі разгарнулі перад намі ў дзяцінстве нашы маці і бабулі. Пасля нас захаплялі цікавыя дзівосныя казкі. Мудрасцю і паэтычным хараством уражвалі старонкі прыказак і загадак. З паданняў і легенд паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай роднай Беларусі.

Прапануем праверыць свае веды і успомніць вусную народную творчасць беларусаў у віктарыне “Мудрым ніхто не нарадзіўся, але навучыўся”