Юбіляры жніўня

2 – 140 гадоў з дня нараджэння Коўша Аляксандра Стэфанавіча (1884 г., в. Верцялішкі ці Рыдзялі Гродзенскага раёна – 1943 г.), дзеяча Беларускай Праваслаўнай Царквы, грамадска-палітычнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Саюза беларускіх настаўнікаў у Вільні, Клецку і Навагрудку.


 2 – 90 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча Міхаіла Міхайлавіча (1934-1999 гг.), беларускага вучонага ў галіне судовай медыцыны, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1977-1999 гг. працаваў у ГрДМУ.


 4 – 75 гадоў з дня нараджэння Нікандрава Віталя Мікалаевіча (нар. у 1949 г., Ліда), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук, прафесара, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2003 г.), вынаходніка СССР.


5 – 125 гадоў з дня нараджэння Пішчыкевіча Барыса Тарасавіча (1899 г., в. Сасноўка Слонімскага раёна – 1974 г.), ваеннага дзеяча, падпалкоўніка, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1943 г.). Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.


6 – 140 гадоў з дня нараджэння Хлябцэвіча Яўгена Іванавіча (1884 г., в. Жыровічы Слонімскага раёна – 1953 г.), беларускага і расійскага бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, бібліёграфа, літаратуразнаўца, дзеяча беларускага культурна-грамадскага руху пачатку XX ст.


6 – 80 гадоў з дня нараджэння Грыба Станіслава Іванавіча (нар. у 1944 г., в. Савічы Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага-селекцыянера, акадэміка НАН Беларусі, замежнага члена Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і Украінскай акадэміі аграрных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994 г.), кавалера ордэна “Знак Пашаны” (1986 г.).


6 – 75 гадоў з дня нараджэння Бібіла Валянціны Мікалаеўны (нар. у 1949 г., в. Нацавічы Мастоўскага раёна), беларускага правазнаўца, педагога, доктара юрыдычных навук, прафесара.


 6 – 75 гадоў з дня нараджэння Салагубіка Барыса Паўлавіча (нар. у 1949 г., в. Грыцавічы Бераставіцкага раёна), спецыяліста ў галіне ваенных навук і ваеннага будаўніцтва, прафесара Акадэміі ваенных навук Расіі, палкоўніка.


14 – 120 гадоў з дня нараджэння Канарчыка Аляксандра Іванавіча (1904-1944 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944 г.).


15 – 90 гадоў з дня нараджэння Баранчыка Віктара Іванавіча (1934-2010 гг.), беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта. Жыў у Гродне.


15 – 80 гадоў з часу адкрыцця ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” (1944 г.).


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Данік Ірыны Мікалаеўны (1949 г., в. Дзергілі Зэльвенскага раёна – 2018 г.), беларускай паэтэсы, журналіста, культурнага дзеяча. Працавала ў зэльвенскай раённай газеце “Праца”, дырэктарам Стральцоўскага Дома культуры Мастоўскага раёна.


 17 – 75 гадоў з дня нараджэння Сяргейчыка Івана Лук’янавіча (1949 г., в. Пустаборы Зэльвенскага раёна – 2007 г.), беларускага пісьменніка, удзельніка Афганскай вайны 1979-1989 гг. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.


23 – 100 гадоў з дня нараджэння Яблонскага Міхаіла Фёдаравіча (1924 г., в. Алянец Смаргонскага раёна – 2021 г.), беларускага вучонага ў галіне судовай медыцыны, доктара медыцынскіх навук, прафесара.


24 – 90 гадоў з дня нараджэння Грыня Міхаіла Паўлавіча (нар. у 1934 г., в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.


25 – 80 гадоў з часу заснавання ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” у складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам” (Ліда, 1944 г.).


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Лышчыка Пятра Аляксеевіча (нар. у 1944 г., в. Лаўна Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва, кандыдата тэхнічных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі.


29 – 100 гадоў з дня нараджэння Шахваростава Сяргея Міхайлавіча (1924-2001 гг.), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944 г.). У 2000-2001 гг. жыў у Лідзе.


29 – 75 гадоў з дня нараджэння Мальцава Леаніда Сямёнавіча (нар. у 1949 г., в. Вяценеўка Слонімскага раёна), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, доктара палітычных навук, заслужанага спецыяліста Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1995-1997 гг. і ў 2001-2009 гг. – міністр абароны Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Воінскай Славы, ордэнам “За службу Радзіме” I ступені, ордэнам “За службу Радзіме ў Узброеных Сілах СССР” II ступені, ордэнам “За службу Радзіме ў Узброеных Сілах СССР” III ступені.


29 – 75 гадоў з дня нараджэння Сцепанцова Вячаслава Паўлавіча (нар. у 1949 г., в. Папковічы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне інфармацыйных тэхналогій у эканоміцы, педагога.


 29 – 70 гадоў з дня нараджэння Шатыронак Ірыны Сяргееўны (нар. у 1954 г.), беларускай пісьменніцы, публіцыста, члена ГА “Беларускі саюз журналістаў”, АГА “Союз писателей России”. Жыве ў Гродне.