Кніжны дэсант “Колеры роднай Беларусі”

Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці – Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня, – кніжны дэсант дзіцячага аддзела наведаў дашкалят з дзіцячага садка №65 з літаратурна-гульнёвай праграмай “Колеры роднай Беларусі”.

Дзеці разам склалі інтэрактыўную карту Беларусі. Колеры краіны − белы, зялёны, блакітны, чырвоны, жоўты і нават чорны – даследаваліся праз калектыўную дзейнасць. Кожны колер ілюстраваў багацце прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны. Маленькія чытачы прыгадалі значныя дасягненні беларусаў у галіне культуры і навукі, а таксама прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях.

Кніжная выстава прадставіла ўвазе маленькіх удзельнікаў сустрэчы навукова-папулярныя выданні для дзяцей з фондаў абласной бібліятэкі, якія нагадалі пра нацыянальную самабытнасць беларускага народа.

Шчыра дзякуем калектыву дзіцячага садка №65 за сацыяльнае партнёрства з абласной бібліятэкай у справе патрыятычнага выхавання і фарміравання кніжнай культуры падрастаючага пакалення.