Сустрэча з новай кнігай

Сапраўднае жыццё, якое яно ёсць на самой справе: з радасцямі і расчараваннямі, з прыгожымі гісторыямі кахання і думкамі пра сэнс існавання. Знаёмства менавіта з такой кнігай чакае чытачоў абласной бібліятэкі.

27 чэрвеня ў 15.00 у галоўным корпусе кніжніцы адбудзецца творчая сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Людмілай Кебіч, якая прадставіць сваю новую кнігу «Неба ў дыяментах».

Чакаем аматараў жывога літаратурнага слова па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Даведкі па тэлефоне: 71-89-54