Радком сваім спрабую шчыраваць…

У абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі літаратуразнаўцы, літаратурнага крытыка, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліны Сабуць “Наперад ісці чалавеку гуманнаму…”: беларуская мастацкая публіцыстыка XX-XXI стагоддзяў” у фармаце творчага вечара “Радком сваім спрабую шчыраваць…”.

Аліна Эдмундаўна падчас прэзентацыі распавяла аб сваім жыццёвым і працоўным шляху, выкладчыцкай дзейнасці ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Купалы.

На мерапрыемстве сабраліся калегі, сябры Аліны Эдмундаўны, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, газеты “Літаратура і мастацтва”, члены грамадскага літаратурнага аб’яднання “Надзея”, якія ад усёй душы павіншавалі яе з юбілеем і прэзентацыяй новай кнігі.

Для ўсіх гасцей прагучаў музычны падарунак ад члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Апанасевіча. А студэнты Гродзенскага Купалаўскага ўніверсітэта акрамя музычнага падарунка прачыталі ўрыўкі з новай кнігі гераіні вечара.