Беларусь літаратурная

У рамках інфармацыйнага тыдня “Роднае-годнае” ў аддзеле абанемента дзейнічае выстава літаратуры. Выстава адлюстроўвае раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, п’есы і вершы беларускіх класікаў і сучаснікаў у шматлікіх серыях айчынных кнігавыдавецтваў. Літаратурная разнастайнасць роднай краіны вызначаецца ўнікальнасцю кожнага творцы, бо кожны, паводле афарыстычнага выразу Аркадзя Куляшова, капае “рэчышча ўласнай ракі”, якую скіроўвае ў акіян сусветнай культуры.
Таленавітыя прадстаўнікі сучаснай беларускай літаратуры, такія як Мікалай Чаргінец, Ганна Чыж-Літаш, Вольга Грамыка, Алёна Брава, Анатоль Бензярук, Змітрок Марозаў і інш., побач з беларускімі майстрамі пяра Якубам Коласам, Іванам Мележам, Анатолем Вярцінскім, Яўгеніяй Янішчыц раскрываюць хвалюючыя думкі і перажыванні чалавека ў свеце.
Усіх, хто жадае пазнаёміцца з суквеццем літаратуры роднай краіны ад класічных твораў да фантастычных і прыгодніцкіх раманаў сучаснасці, а таксама адкрыць для сябе новых творцаў, запрашаем у аддзел абанемента да 31 сакавіка па адрасе: вул. Карбышева, 17 (2 паверх, каб. 201).