Па казачным сцяжынкам
Алесь (Аляксандр) Іванавіч Якімовіч – празаік і паэт, перакладчык. Пісаў пераважна для дзяцей і разам з Янкам Маўрам, з якім пасябраваў яшчэ працуючы ў “Беларускім піянеры”, мяркуецца заснавальнікам беларускай дзіцячай літаратуры.
Шмат увагі ў сваіх апавяданнях пісьменнік удзяляў роднай прыродзе. Пісаў Якімовіч і пра непажаданыя звычкі, схільнасці, але ніколі не павучаў адкрыта.
Алесь Іванавіч пераклаў на беларускую мову “Канька-Гарбунка” Яршова, усе казкі Пушкіна, Андэрсена і іншыя творы. Раскрыць невычэрпнае багацце літаратуры, далучыць маладое пакаленне да вялікіх духоўных здабыткаў, развіць творчую фантазію – вось што кіруе пісьменнікам у яго нястомнай дзейнасці па апрацоўцы народных казак.
Ці добра Вы памятаеце біяграфію Алеся Якімовіча? Бібліятэка падрыхтавала невялікую віктарыну, па выніках якой даведаецеся адказ.