Інфармацыйная гадзіна для бібліятэкараў

Супрацоўнікі бібліятэк навучальных устаноў горада Гродна і Гродзенскай вобласці наведалі аддзел выданняў на замежных мовах. Госці пазнаёміліся з працай аддзела, структурай і фондам.

Асаблівая ўвага падчас спаткання была аддадзена новым формам працы Гродзенскай абласной бібліятэкі з моладдзю. Удзельнікі знаёміліся з кніжнымі калекцыямі і выставамі аддзела, тэхнічнымі сродкамі для наведвальнікаў, абмяркоўвалі магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў.