Асоба, непадуладная часу

24 снежня спаўняецца 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча, класіка літаратуры беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста.
Адам Міцкевіч – адзін з паэтычных геніяў чалавецтва, наш вялікі суайчыннік. Усё самае дарагое і любае яго сэрцу звязана з Навагрудчынай, з беларускай зямлёй, з яе культурай, бытам і гістарычнымі традыцыямі. Ён апеў і ўславіў родны кут, дарагія сэрцу краявіды і вобразы. Яго душа заўсёды заставалася ў родным краі. Тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.
З гэтай нагоды ў абласной бібліятэцы дзейнічае адкрыты прагляд літаратуры “Асоба, непадуладная часу”. Пазнаёміцца з выданнямі, якія змяшчаюць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць знакамітага паэта, магчыма ў аддзеле краязнаўства па адрасе: вул. Карбышава, 17.