Сустракайце, новая кніга!

У гэтым годзе наш любы Гродна святкуе свой 895-гадовы юбілей. З гэтай нагоды Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выпусціла зборнік літаратурна-мастацкіх твораў “Лепшы горад зямлі”. У ім прадстаўлены яркія вершы і неверагодныя апавяданні, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі фотаздымкамі горада над Нёманам.

Прэзентацыя выдання адбудзецца 21 снежня ў 15.00 у аддзеле мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з боку вул. Калючынскай).

Тэлефон для даведак: 62-03-12.

Шчыра запрашаем на сустрэчу з новай кнігай і нашымі гродзенскімі пісьменнікамі!