Шматсерыйны кніжны свет

Кожнаму чытачу знаёма пачуццё расчаравання, калі са шкадаваннем перагортваеш апошнюю старонку цікавай кнігі і ўсведамляеш, што ўсё скончылася. Аднак, існуе мноства дзіўных кніжных серый, здольных прадоўжыць атрыманую асалоду ад прачытанай гісторыі.
Аддзел абанемента прапануе пазнаёміцца з некаторымі серыямі праз прагляд літаратуры “Любімыя, лепшыя кніжныя серыі”: ад сусветнай класікі, на якіх вырасла не адно пакаленне, да сучасных бестселераў мастацкай і галіновай літаратуры, папулярныя дэтэктыўныя і фантастычныя цыклы (Несбё, Аткінсана, Малышавай, Барклі; Герберта, Кінга, Лук’яненка, Фрая і інш.), серыі любоўных раманаў (“Свет в океане”, “Freedom”, “Великие произведения о любви” і інш.), класічных твораў (“Эксклюзіўная класіка”, “Иностранная литература. Большие книги”, “Яркие страницы” і інш.), топавых бестселераў (“Азбука Premium”, “Международный бестселлер №1”, “Книги, о котрых говорят” і інш.) і не толькі.
Для аматараў удумлівага, пазнавальнага чытання прапануем раздзел выставы “Навукова-папулярны мікс” з галіновымі выданнямі серый: “Весь мир”, “Сенсация в медицине”, “Увлекательный гид”, “Быстрая наука”, “Сам себе психолог”, “Большая книга на все времена” і многія іншыя.
Запрашаем зачытацца любімымі кніжнымі серыямі ў аддзел абанемента: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.