Кветкавы рай у бібліятэцы

У аддзеле выданняў на замежных мовах прайшло чарговае паседжанне літаратурнага салона “У пані Элізы” на тэму “Людзі і кветкі ў жыцці і творчасці Элізы Ажэшкі”.

Гасцямі сустрэчы сталі студэнты Купалаўскага ўніверсітэту – будучыя філолагі, якія пазнаёміліся з нарысамі Э.Ажэшка “Люді і кветкі над Нёманам”, даведаліся, чаму “гербарызацыя” стала любімай справай знакамітай пісьменніцы, паслухалі цікавыя гісторыі аб некаторых раслінах, якімі мясцовыя знахаркі 19 стагоддзя лячылі сялян. Прыказкі, загадкі, складанкі, урыўкі з твораў дапамаглі глыбей адчуць атмасферу таго часу.  Напрыканцы моладзь паспрабавала пабыць “у ролі Элізы Ажэшкі” і стварыць прыгожы гербарый.