Асноўныя аспекты работы рэгіянальных бібліятэк

24 лістапада на базе Зэльвенскай раённай бібліятэкі адбылася школа-практыкум “Публічныя бібліятэкі: прыярытэты дзейнасці і сучасны падыход” для бібліятэчных супрацоўнікаў Зэльвеншчыны. У рабоце вытворчай вучобы прыняла ўдзел начальнік сектара культуры Зэльвенскага райвыканкама Галіна Раманчук.

Адкрыла мерапрыемства дырэктар абласной кніжніцы Марына Ігнатовіч. Яна адзначыла, што дзейнасць бібліятэк Гродзенскага рэгіёна заўжды насычаная і разнастайная.

Падчас прафесійнай сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі развіцця публічных бібліятэк Гродзеншчыны, аспектамі сацыякультурнай дзейнасці, інтэрактыўнымі формамі распаўсюджвання краязнаўчай інфармацыі, змяненнямі ў парадку арганізацыі дакументных фондаў і вядзенні ўліковай дакументацыі. Майстар-клас прадставіў слухачам інавацыйныя формы работы па папулярызацыі кнігі і чытання сярод дзяцей і моладзі.

Упершыню прадстаўнікамі абласной бібліятэкі была праведзена такая выязная форма прафесійных зносін, якая атрымалася плённай.

Дзякуем калегам з Зэльвеншчыны за цёплы прыём!