Самай роднай на зямлі

Мама… Якое гэта простае і адначасова дзіўнае слова для кожнага…

Для любога з нас мама самая прыгожая, самая пяшчотная, самая любімая, самая лепшая і яшчэ шмат разоў самая-самая-самая…

Гэта наша першае слова, з яго пачынаецца жыццё. Матуля – наш самы родны, самы дарагі ва ўсім свеце чалавек! Мы вымаўляем гэтае кароткае слова “матуля” і адчуваем ласку і клопат, дапамогу і цярпенне, бясконцую дабрыню і бязмежную любоў. Яна вучыць мудрасці, дае парады, умее выслухаць, яна верыць у нашы сілы нават тады, калі мы самі ўжо не верым ва ўласны поспех. Матуля дзеліць з намі ўсю радасць і боль дарослага жыцця, супакойвае і падтрымлівае. І кожны з нас ведае: дом там, дзе мама!

Мамачка мая, ты ў сэрцы маім цяпер, увесь час і назаўжды!

Яшчэ навіны: