Радзіма мая Беларусь

У Год міра і стварэння асаблівая ўвага надаецца культурна-асветніцкім, адукацыйным мерапрыемствам, прысвечаным умацаванню ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы.
У дзіцячым філіяле ў пачатку навучальнага года адбылася сустрэча “Радзіма мая Беларусь” з навучэнцамі Гродзенскай гарадской гімназіі.
Праз знаёмства з вершам Міхася Пазнякова “Тры чарадзеі” юныя чытачы прыйшлі да развагі пра паняцця: “мір”, “сяброўства”, “праца”, “стварэнне”.
Колеры Беларусі − белы, чырвоны, зялёны, блакітны, жоўты – хлопчыкі і дзяўчынкі даследавалі праз калектыўную дзейнасць. Кожны колер ілюстраваў багацце прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны. Разам з падлеткамі склалі інтэрактыўную карту Беларусі.
Кніжна-ілюстрацыйная выстава-агляд прадставіла ўвазе юных удзельнікаў сустрэчы энцыклапедыі, навукова-папулярныя выданні, гістарычныя атласы, альбомы з фондаў абласной бібліятэкі, якія нагадалі аб унікальнасці спрадвечнай зямлі беларусаў.