Летуценні Уладзіміра Рыжкова

Тэарэтык мастацтва Готхальд Лесінг называў жывапіс “нямой паэзіяй”, а паэзію – “размаўляючым жывапісам”. У творах гродзенскага мастака Уладзіміра Рыжкова аб’ядналіся краявіды Беларусі і вершаваныя радкі Максіма Багдановіча.

Уладзімір Анатольевіч Рыжкоў − творца, настаўнік Дзіцячай школы мастацтваў горада Гродна і даўні чытач абласной бібліятэкі.

У прасторы дзіцячага філіяла ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з выставай “Летуценні”.

На экспазіцыі прадстаўлена пятнаццаць работ Уладзіміра Рыжкова. Гэта эцюды ў рознай тэхніцы выканання, дапоўненыя радкамі Максіма Багдановіча са зборніка вершаў “Вянок”.

Асноўным аб’ектам малюнкаў з’явіліся матывы роднай прыроды, імгненні асабістых жыццёвых уражанняў і, канешне, летуценні.

На працягу верасня вы можаце дакрануцца да творчага свету таленавітага гродзенца. Запрашаем у дзіцячы філіял па адрасе: вул. Савецкая, 25.